Кабінет беларускай мовы і літаратуры сумяшчальны з музейным пакоем "Сведкі мінуўшчыны". Класны кабінет падзелены на зоны: зона медыйнага навучання (знаходзяцца камп'ютар, тэлевізар), рэлаксацыі (размешчаны камін і месца для адпачынку), адукацыйная зона (месца для заняткаў), інфармацыйная (кніжныя шафы, паліцы, стэнд). Работа ў кабінеце накіравана на атрыманне якасных ведаў навучэнцаў, папулярызацыю вывучэння і ўжывання беларускай мовы і літаратуры, на стварэнне ўмоў для выхавання патрыёта, грамадзяніна сваёй краіны.
Музейны пакой "Сведкі мінуўшчыны"
Зона медыйнага навучання
Адукацыйная зона
Зона рэлаксацыі
Інфармацыйная зона
среда, 19 июня 2019 г.
Прывітанне ўсім, хто любіць родную мову!
Буду рада бачыць Вас сярод сваіх аднадумцаў. З калегамі мы будзем дзяліцца вопытам работы, з вучнямі рабіць цікавыя падарожжы ў свет роднай мовы, а бацькі знойдуць таксама шмат карыснага для пашырэння свайго кругагляду і для арганізацыі сямейнага вольнага часу ў лепшых народных традыцыях.